В корзине нет товаров. Начните покупки в нашем каталоге
|
Зарегистрироваться
Великолепный дебютный альбом проекта. Чёрный вариант.

OSTERWEG - Osterweg Digi-CD Neofolk (Crivia Records)

19.50 руб. ( 590.91 р. )
Купить
Вес: 120 г

Великолепный дебютный альбом проекта. Чёрный вариант.

Похожие товары
PRAGNAVIT - Viede... CD Dark Folk Ambient
7.80 руб.
( 236.36 р. )
PRAGNAVIT - Svietacjam Digi-CD Folk Ambient
19.50 руб.
( 590.91 р. )
HVARNA - Koła Viartańniaŭ Digi-CD Neofolk
23.40 руб.
( 709.09 р. )
Отзывы покупателей о товаре:
Вася Пупкин 16 февраля 2016

Таямнічы фольк-эмбіент праект Osterweg існуе блізу трох гадоў. Яны зьяўляюцца прыхільнікамі крывіцкай канцэпцыі, а лідэр каманды называе сябе ў сеціве ня інакш як Усяслаў Чарадзей. Гераічным патасам, зваротам да гістарычнай тэматыкі і глыбінным пошукам сэнсу існаваньня прасякнутая іх творчасьць. Размова не вядзецца пра рэканструкцыю, Osterweg якраз не бярэцца, у адрозьненьне ад блізкіх па жанры фармацыяў, ажывіць вядомыя старадаўнія мэлёдыі, знойдзеныя ў сховішчах. Яны ствараюць новае на пэўным ідэйным падмурку, таму ў іх выпадку можна казаць хутчэй пра стылізацыю, прычым досыць таленавітую, ды імкненьне патрапіць у сугучча з той канкрэктнай гістарычнай эпохай, якая цікавіць удзельнікаў праекту. Беларусь (ці то Крывія) для іх — край містычны і неспазнаны, поўны загадак. Цэнтральны вобраз у творчасьці — Ваяр, які стаіць на абароне сваёй тэрыторыі, а значыць, традыцыяў і звычак. Ён мае багаты ўнутраны сьвет, а то і чарадзейную сілу. Даволі багатага і аб’ёмнага гуку дасягнулі малымі сродкамі. Запісаны і зьведзены альбом на вельмі прыстойным узроўні, у чым заслуга Данатаса Белькаўскаса зь літоўскага гурта Donis. Інструмэнты, які ўжывае Osterweg, досыць звыклыя для такой музыкі: барабаны, жалейкі і дуда перадусім, але пры гэтым музыкі карыстаюць яшчэ дапаможныя гукі, якія ў значнай ступені разнайстайваюць гучаньне. Распачынаецца альбом, напрыклад, воўчым воем, які суправаджае бадай што самы загадкавы трэк рэлізу. Хоць загадкавасьць тая хаваецца ці ня ў кожным нумары праграмы — паслухаць вось «Душу ў абшарах вечнасьці», цягучую кампазыцыю з наўмысна запаволеным вакалам, ці зусім не банальна вырашаную «Купала на Йвана» (тут завецца «Kupa»). Наогул жа альбом Osterweg блізкі па атмасфэры да цудоўнай праграмы «Кола вяртаньня» праекту Андруся Палаўчэні Hvarna. Праўда, ад трэку з гучнай назвай «Гімн маёй зямлі» чакалася большага… Самы ж адметны твор з альбому і хіба адзіны цалкам звыклы па форме пабудовы, «Тваіх ваўкоў мы клічам», выкананы разам з Pragnavit. Гэта беларуская вэрсія кампазыцыі «Wir Rufen Deine Wölfe» на словы нямецкага філёзафа Фрыдрыка Гільшэра, якая ў нэафольк-асяродку лічыцца ледзьве не галоўнай песьняй. Безумоўна, Osterweg запісаў адзін з самых цікавых фольк-альбомаў гэтага году. Гэтая праца зь вялікім патэнцыялам на будучыню, бо ня зьнятыя яшчэ тыя фільмы і не распрацаваныя яшчэ тыя кампутарныя гульні, да якіх будзе пасаваць такая музыка. Альбом выйшаў на лэйбле Crivia Records, дыск вельмі густоўна аздоблены і распаўсюджваецца адразу ў трох варыянтах выкананьня. (tuzin.fm)

Оставить отзыв об этом товаре:
...или задайте вопрос
Вход в личный кабинет ×
Восстановление пароля ×
Введите email адрес, который Вы указывали при регистрации.
Мы отправим на него письмо со ссылкой для восстановления пароля.
Регистрация личного кабинета покупателя ×
Заказать обратный звонок ×