-
Пн, Вт, Ср, Чт, Пт:
с 09:00 до 19:00
Сб, Вс:
с 10:00 до 17:00
- Где можно бесплатно послушать наши релизы?
- Как подписаться на нашу новостную рассылку?
- Публичная оферта интернет-магазина www.possession.by, определяющая условия продажи, обмена и возврата товаров и сохранения конфиденциальности покупателя.
- Скачать файл Excel
- Главная
- »
- Каталог
- »
- Печатная продукция
- »
- Книги
- »
- Кніга
ГІНТАРАС БЕРАСНЯВІЧУС - Вырай: паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе Кніга (Svajksta.by)
"Кніжная серыя “Бібліятэка “Свайксты” папоўнілася новай кнігай – “Вырай. Паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе“, аўтар – Гінтарас Бераснявічус.
Гэта ўжо трэцяя па ліку кніга ў “свайксцкай” серыі, пасля “Пра паганства і балтаў” (2018) і “Ёнас Трынкунас. Шлях старалітоўскай рэлігіі” (2019). Кажуць, першае – выпадковасць, другое – супадзенне, трэцяе – заканамернасць, дык жа можам сказаць, што вырушылі на ясную сцяжыну.
Аўтар – ізноў, як і год таму, літовец; кніга – ізноў пераклад з літоўскай. Ці можна сказаць, што і надалей будзем толькі пераймаць літоўскую думку ў нас? Зусім не, проста хацелася, каб “літоўскі” блок у серыі ішоў купна. Потым пойдзе што іншае, неспадзяванае.
Чаму з усяго вялікага наробку літоўскіх міфолагаў, школа якіх буйная і аўтарытэтная, выбралі менавіта “Вырай” Гінтара Бераснявічуса? У гэтай амаль 200-старонкавай кнізе аўтар бярэцца за тэму, якая для тутэйшага чытача стане поўным адкрыццём – найперш сваёй пастаноўкай пытання.
Як у даўнейшыя часы ўяўлялі прастору, у якую ідуць пасля смерці душы памерлых? Уяўлялі, як аказваецца, па-рознаму, і гэта залежала ад даўніны часоў. Гінтарас Бераснявічус разгортвае шырокую карціну, пачынаючы ад зусім старых часоў і сканчаючы адносна нядаўнім часам.
Пры гэтым, хоць у назве і фігуруе “старалітоўскі светапогляд”, але аўтар згадвае і яцвягаў (судаваў), і “памежнага” Совія, і прусаў. Ідзе багата адсылак да даследаванняў па старажытных індаеўрапейцах – ахоп звестак і інтуіцый сапраўды шырокі. Апроч таго, у зносках кнігі пададзеныя і тэкстуальныя перагукі з беларускага матэрыялу.
- Ці залежыць пасмяротны лёс ад таго, як уяўлялі (і ўяўляюць) прастору, у якую выпраўляюцца (ці выпраўляюць) пасля смерці?
- Калі раней гаварылі пра вяртанне душы ў свет, а цяпер душамі толькі “напампоўваюць” уяўнае “неба” – ці перарваўся той кругазварот?
- Ці перакідваліся душы памерлых у дрэвы, жывёл, птушак або толькі праяўляліся праз іх пэўны час спачатку?
- За ўсімі разнастайнымі і розначасовымі ўяўленнямі пра прастору пасмяротнага жыцця ці стаіць якаясь адзіная тагасветная рэалія?
Гэта толькі некаторыя з пытанняў, над якімі бярэшся думаць, прачытаўшы гэтую кнігу. Тэма кнігі такая, што змушае перасягнуць простае зацікаўленне даўніной ці спадчынай і ўступіцца ў вобласць свайго зусім блізкага досведу, сваіх думак, успамінаў, прададчуванняў і сумненняў. Якраз таму прапануем Вашай увазе менавіта гэтую кнігу – каб “гісторыю”, “фальклор”, “міфалогію” такім, даруйце, амаль алхімічным чынам ператварыць у штось сапраўды глыбокае, жывое, асабістае, рэлігійнае, шчырае.
Пры гэтым ніякай містычнай празмернасці ў кнізе ня знойдзеце. Па-літоўску “Вырай” выйшаў у 1990-м, праз некалькі гадоў тэкст кнігі быў абаронены Гінтарам Бераснявічусам у якасці навуковай дысертацыі. Яго навуковым кіраўніком і дарадцам быў вядомы міфолаг і фальклоразнаўца Норбертас Велюс. Менавіта Берасневіча называў найбольш цікавым літоўскім даследчыкам Уладзімір Тапароў. Гінтарас Бераснявічус быў дацэнтам у Цэнтры даследаванняў рэлігіі Віленскага ўніверсітэта і першым кіраўніком Таварыства рэлігіязнаўцаў Літвы.
Гэтая кніга безумоўна ўзбагаціць і не пакіне абыякавым".