Обработка заказов
-
Пн, Вт, Ср, Чт, Пт:
с 09:00 до 19:00
Сб, Вс:
с 10:00 до 17:00
- Где можно бесплатно послушать наши релизы?
- Как подписаться на нашу новостную рассылку?
- Публичная оферта интернет-магазина www.possession.by, определяющая условия продажи, обмена и возврата товаров и сохранения конфиденциальности покупателя.
Прайс-листы
- Скачать файл Excel
- Главная
- »
- Каталог
- »
- Печатная продукция
- »
- Журналы
- »
- альманах Паганства
SVAJKSTA №4 альманах Паганства (Svajksta.by)
Новы, 4-ы, нумар часопіса Svajksta выходзіць у абноўленым фармаце, на 52-х старонках. Што вы дазнаецеся з новага нумару?
Пачынае нумар артыкул, прысвечаны летазлічэнню. Злічаем, як і ўсе наўкол, ад года нараджэння “таго самага”. А якая альтэрнатыва гэтаму? Зазіраем у далейшую мінуўшчыну і прапануем іншы стыль зліку гадоў.
Дзеля таго што гэты нумар выходзіць у купальскую пару, дык у адным з артыкулаў гаворыцца і пра Купалле і яго невідавочныя сэнсы, якія мы звычайна ўпускаем з-пад вока. І гэта не тое што голымі качацца ў жыце, хоць бадай забылася ў нас і пра гэта.
Блок матэрыялаў прысвечаны Смаленшчыне. Нарыс ад смаленскага краязнаўца пра яго падарожжы па балцкіх гарадзішчах таго аддзеленага краю. А таксама невялікі дыскусійны дослед таго, якім бокам подзвіг касманаўта Гагарына да балцкіх старажытнасцяў.
Публікуюцца некалькі рэцэнзій на кніжкі – “Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёну” (выйшла ў Паставах), і “Па слядах багоў”. У водгуку на другую кніжку бадай упершыню фармулюецца пра тутэйшых балцкіх багоў.
З літоўскага боку – пераклад вялікага інтэрвію міфолага Дайнюса Разаўскаса, дзе і беларусы шмат у чым пазнаюць сваё, крыху дзяціннае, стаўленне да “паганства”. З латышскага боку – пераклад артыкула пра тое, як нават у часе савецкай акупацыі латышскія дыеўтуры гуртаваліся і неслі агонь сваёй веры.
Змешчаныя таксама доследы-параўнанні тутэйшых казак з літоўскімі пра Жалезнага ваўка і латышскімі пра Мядзведжае вушка, а таксама шэраг іншых матэрыялаў, якія ўсе разам заўважна вылучаюць гэты нумар з шэрагу ранейшых нумароў часопіса.
А ў якасці бонуса – зрабілі цішотку з тутэйшымі элементарнымі знакамі, узятымі з народных арнаментаў, ды дзвюма формуламі па-старапруску. Чаму старапруская мова? Бо з яе ў сваім часе вылузаліся славянскія гаворкі, што пазней апанавалі і наш край, і праз стыхію гэтай мовы найбліжэй таму крануцца нашай даўніны.
Пабывала адна з тых цішотак і на знакамітым Змяёвым камяні, што ля Лукамскага возера. У тым камяні, кажуць, жыў змей-кравец, дык ён і шыў людзям – адно каб не ў царкву, а на ігрышча.
К сожалению, оставлять отзывы или задавать вопросы могут только авторизованные пользователи. Вы можете войти или зарегистрироваться в нашем интернет-магазине.