В корзине нет товаров. Начните покупки в нашем каталоге
|
Зарегистрироваться
Crivia Records прадстаўляе свой чарговы рэліз: супольную работу маладога літоўскага гурта GYVATA і магілёўцаў PRAGNAVIT, прысвечаную слаўнай гадавіне — 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Беларусы і літоўцы, як і стагоддзі таму, святкуюць разам сваю вялікую перамогу! Рэліз складаецца з дзвюх частак: першая — гэта дэбютны альбом GYVATA Broliai Karelin Jojo (Ехалі браты на вайну); другая — новая работа PRAGNAVIT Ad GloriamГурт з Клайпеды GYVATA пакуль мала вядомы за межамі Літвы, але пасля выйсця Broliai Karelin Jojo сітуацыя, без сумневаў, зменіцца — бо перад намі адна з самых шматабяцальных камандаў літоўскай фолк-сцэны. Маладыя музыкі здолелі паказаць карэнную музыку Балтыі з зусім новага і незвычайнага боку, надаўшы старажытным мелодыям сучаснае гучанне і не парушыўшы пры гэтым тысячагадовай гармоніі. Варта прыгадаць таксама важны факт: адным з удзельнікаў калектыву ёсць Данатас Белкаўскас, больш вядомы сваім праектам DONIS. Усяго ў GYVATA дванаццаць музыкаў! На Broliai Karelin Jojo прадстаўлена пяць кампазіцый літоўцаў.Магілёўскі праект PRAGNAVIT прадстаўлення не патрабуе. Гэта адзін з найстарэйшых dark-ambient гуртоў Усходняй Еўропы, чые альбомы вядомыя далёка за межамі Беларусі. Удзельнікі праекту, Войст і Кастусь Канцавы, не змаглі застацца ўбаку ад святкавання вялікай перамогі ВКЛ і прадставілі на суд слухачоў новую грань сваёй творчасці — ваяўнічую, сімфанічную і агрэсіўную. Ad Gloriam змяшчае пяць кампазіцый канцэптуальнага альбому, прысвечанага Грунвальдскай бітве, а таксама шосты бонус-трэк, прысвечаны героям, што змагаліся за свабоду Беларусі ад сталінскага рэжыму. Broliai Karelin Jojo / Ad Gloriam by GYVATA / PRAGNAVIT

GYVATA / PRAGNAVIT - Broliai Karelin Jojo / Ad Gloriam Digi-CD Neofolk (Crivia Records)

19.90 руб. ( 603.03 рос.руб. )
Купить
Вес: 120 г

Crivia Records прадстаўляе свой чарговы рэліз: супольную работу маладога літоўскага гурта GYVATA і магілёўцаў PRAGNAVIT, прысвечаную слаўнай гадавіне — 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Беларусы і літоўцы, як і стагоддзі таму, святкуюць разам сваю вялікую перамогу! Рэліз складаецца з дзвюх частак: першая — гэта дэбютны альбом GYVATA Broliai Karelin Jojo (Ехалі браты на вайну); другая — новая работа PRAGNAVIT Ad Gloriam

Гурт з Клайпеды GYVATA пакуль мала вядомы за межамі Літвы, але пасля выйсця Broliai Karelin Jojo сітуацыя, без сумневаў, зменіцца — бо перад намі адна з самых шматабяцальных камандаў літоўскай фолк-сцэны. Маладыя музыкі здолелі паказаць карэнную музыку Балтыі з зусім новага і незвычайнага боку, надаўшы старажытным мелодыям сучаснае гучанне і не парушыўшы пры гэтым тысячагадовай гармоніі. Варта прыгадаць таксама важны факт: адным з удзельнікаў калектыву ёсць Данатас Белкаўскас, больш вядомы сваім праектам DONIS. Усяго ў GYVATA дванаццаць музыкаў! На Broliai Karelin Jojo прадстаўлена пяць кампазіцый літоўцаў.

Магілёўскі праект PRAGNAVIT прадстаўлення не патрабуе. Гэта адзін з найстарэйшых dark-ambient гуртоў Усходняй Еўропы, чые альбомы вядомыя далёка за межамі Беларусі. Удзельнікі праекту, Войст і Кастусь Канцавы, не змаглі застацца ўбаку ад святкавання вялікай перамогі ВКЛ і прадставілі на суд слухачоў новую грань сваёй творчасці — ваяўнічую, сімфанічную і агрэсіўную. Ad Gloriam змяшчае пяць кампазіцый канцэптуальнага альбому, прысвечанага Грунвальдскай бітве, а таксама шосты бонус-трэк, прысвечаны героям, што змагаліся за свабоду Беларусі ад сталінскага рэжыму.

Похожие товары
OSTERWEG - Osterweg Digi-CD Neofolk
19.90 руб.
( 603.03 рос.руб. )
PRAGNAVIT - Viede... CD Dark Folk Ambient
7.96 руб.
( 241.21 рос.руб. )
PRAGNAVIT - Svietacjam Digi-CD Folk Ambient
19.90 руб.
( 603.03 рос.руб. )
HVARNA - Koła Viartańniaŭ Digi-CD Neofolk
23.88 руб.
( 723.64 рос.руб. )
Оставить отзыв об этом товаре:
...или задайте вопрос
Вход в личный кабинет ×
Восстановление пароля ×
Введите email адрес, который Вы указывали при регистрации.
Мы отправим на него письмо со ссылкой для восстановления пароля.
Регистрация личного кабинета покупателя ×
Заказать обратный звонок ×